kaciarynka ([info]kaciarynka) wrote,

А.Міхайлаў (рэктар ЕГУ) пра беларускую мову:(((

http://www.nn.by/index.pl?theme=nn/2005/44&article=do-ehu
"Рэктар ЭГУ: беларуская мова ў школах — гэта гвалт

Тацяна Горн, Фрайбург
«Паважаныя дамы і панове, гэта вельмі сумна — рэпрэзэнтаваць такую краіну, як Беларусь», — пачаў 21 лістапада ў Фрайбурскім унівэрсытэце імя Альбэрта Людвігса адзін з папулярных рэпрэзэнтантаў Беларусі на Захадзе пан Міхайлаў свой даклад, названы «Культура і самаідэнтыфікацыя ў Беларусі».

У выступленьні дакладчыкам ня раз падкрэсьліваўся прымітыўны духоўны стан беларускага народу. Аказваецца, у нас няма ні дастойных выкладчыкаў у галіне філязофіі і сацыялёгіі, ні спэцыялістаў, здольных перакласьці на беларускую мову Гэрдэра, Шлегеля і іншых нямецкіх філёзафаў. На думку Міхайлава, беларуская мова — маленькая мова бяз будучыні, а яе прапаганда ў школах і ўнівэрсытэтах ёсьць актам гвалту.

Прагучала і такое выказваньне, што Беларусь немагчыма асацыяваць зь беларускай мовай. Але ці магчыма асацыяваць нашу краіну з такім чалавекам, як спадар Міхайлаў, які за мяжой ачарняе ня толькі палітычную сытуацыю ў Беларусі, што я лічу яшчэ зусім апраўданым, але і духоўнасьць усяго беларускага народу, падаючы нашу мову другараднай у параўнаньні з расейскай, а сябе — прадстаўніком дэмакратыі, які, «баючыся за сваё жыцьцё, пакінуў радзіму» і бачыць сваю задачу ў марнаслоўі на канфэрэнцыях і дакладах за межамі Беларусі, выдаючы гэта за патрыятызм. Ніводным словам не была згадана работа апазыцыйных арганізацый, стваралася ўражаньне бязьдзейнасьці беларускага народу, а пан Міхайлаў выступаў у ролі «пакутніка» за сваю краіну…

Будучы на гэтым дакладзе, я паглыбілася ў непрыемныя развагі пра тое, ці магчыма разьлічваць на павагу з боку Захаду, калі нас рэпрэзэнтуюць такія псэўдапатрыёты, якія дазваляюць сабе ўтоптваць нашу радзіму ў гразь."

update
працяг -адказ Тацяны на афіцыйную заувагу ЕГУ у сеньняшняй "НН"
"Беларус, для якога нешта значыць беларуская мова, такіх выказваньняў прыняць ня можа.
Адно стала для мяне больш зразумела: выступленьне А.Міхайлава, мабыць, было разьлічана на дрэнна інфармаваную публіку, але тут і была дапушчана галоўная памылка. Пасьля выказваньня аб тым, што беларуская мова — гэта мова маленькая і расейская мова ў параўнаньні зь ёй зьяўляецца больш прывабнай, неўразуменныя пытаньні пасыпаліся і з боку немцаў. Для мяне словы спадара Міхайлава былі праявай культурнага расізму. Я лічу зусім апраўданым дэфініраваць такі пункт гледжаньня як «уцягваньне ў гразь».

У залі прысутнічалі 17 чалавек, сярод іх былі і выкладчыкі славістыкі ў Фрайбургу, якія таксама былі некалькі зьдзіўлены з такога стаўленьня дакладчыка да «роднай» мовы. Мяне ж гэтыя «ўводзіны» ў культуру Беларусі падахвоцілі напісаць мой папярэдні ліст. Я лічу, што грамадзяне Беларусі маюць права ведаць, ХТО і ЯК прадстаўляе нашу краіну за мяжой.

Само ж абвінавачаньне ў няведаньні мовы выдае характар палітыкі ведаў ЭГУ, на думку прадстаўнікоў якога беларус, для якога нешта значыць беларуская мова, ня можа добра ведаць замежных моў. Хаця, праўду кажучы, часам разабраць тое, што гаварыў спадар Міхайлаў, было цяжкавата дзеля ягонага самабытнага акцэнту."

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    Your reply will be screened

  • 51 comments

[info]kurt_bielarus

November 26 2005, 08:53:51 UTC 6 years ago

Урод нейки

[info]axexa

November 26 2005, 11:23:47 UTC 6 years ago

а вам в голову не приходило, что татьяна горн лжет?

[info]kurt_bielarus

November 26 2005, 11:58:08 UTC 6 years ago

А чаму гэта павінна прысьці да мяне у галаву?

[info]axexa

6 years ago

[info]axexa

6 years ago

[info]axexa

6 years ago

[info]paul_broom

6 years ago

[info]paul_broom

6 years ago

[info]kaciarynka

November 26 2005, 13:23:39 UTC 6 years ago

А з якой нагоды ёй гэта рабіць?У прэз-рэлізе ЕГУ таксама тэкст выступа на сайце не далі, толькі бездоказна сьвяржаюць, што абылгалі ададэміка.

[info]axexa

6 years ago

[info]axexa

6 years ago

[info]wital

November 26 2005, 09:58:28 UTC 6 years ago

Недабіты белагвардзеец... :D

[info]sai17

November 26 2005, 09:59:06 UTC 6 years ago

Не пракаментуеце, наколькі фраза "аб няма ні дастойных выкладчыкаў у галіне філязофіі і сацыялёгіі, ні спэцыялістаў, здольных перакласьці на беларускую мову Гэрдэра, Шлегеля і іншых нямецкіх філёзафаў" адпавядае рэчаіснасці?

Іх няма, няма годных, няма попыту на такія пераклады або што яшчэ?

[info]antanian

November 26 2005, 10:58:21 UTC 6 years ago

няма попыту.
а ў Міхайлава – нямецкая філасофія мірыла ўсяво. сумная на самой справе гісторыя пра тое, чаму трэба забараніць і зьнішчыць філасофскую адукацыю, як зьяву прыроды.

[info]kaciarynka

November 26 2005, 13:19:08 UTC 6 years ago

Ды не ў адукацыі справа,(у мяне таксама базавая - філасофская), а ў галаве чалавека.Акрамя нямецкай думкі былі іншыя, не меньш цікавыя...У яго занадта вузкі як для філософа кругагляд:)

[info]antanian

November 26 2005, 18:22:19 UTC 6 years ago

і ў ёй справа

абсалютная большасьць маіх знаёмых філасофаў вылучаюцца няздольнасьцю да дыялёгу, араганцыяй, а таксама перакананасьцю ў тым, што трымаюць Бга за бараду (ці кокі). Магчыма, выбарка, якую мне склала жыцьцё ня вельмі рэпрэзэнтатыўная, але іншай ня маю. Пад заўвагамі, якія ня так даўно (і таксама з нагоды дзеячоў з ЭГУ) былі сфармуляваныя Міколкам Раманоўскім тут (гл. пунк 6.) гатовы падпісацца.

[info]kaciarynka

6 years ago

[info]antanian

6 years ago

[info]kaciarynka

6 years ago

[info]antanian

6 years ago

[info]kaciarynka

6 years ago

[info]kaciarynka

November 26 2005, 13:29:49 UTC 6 years ago

Перакладчыкі ёсць.Запатрабаваннасць на ўзроўні дзяржавы адсутнічае, пакуль Лукашэнкі-Міхайлавы вырашаюць і вершаць.Адзін дзяржаўнымі культурна-адукацыйнымі фінансавымі крыніцамі, а другі недзяржаўнымі...

[info]axexa

November 26 2005, 11:23:12 UTC 6 years ago

а текст доклада есть? мне кажется, что татьяна горн несколько вольно обращается с текстом.

[info]zmiy

November 26 2005, 12:51:29 UTC 6 years ago

Тут таксама цікавяцца
http://www.br23.net/be/2005/11/26/ehu-rector-mikhailov-anti-belarusian-ass/

[info]kaciarynka

November 27 2005, 08:52:41 UTC 6 years ago

Звярніцесь ва унівэрсітэт, да арганізатараў канференцыі.Мяркую, не праблема, прыслаць тэкст выступа сп.Міхайлава.(калі не верыце чалавеку, які падзяліўся сваімі ўраджаньнямі ад выспупа).Аўтор заметкі ў газэце можа даць сваё пачуццьцё ад выступа.Я, напрыклад, веру ёй, ведаючы Міхайлава.ЕГУ, навогул шмат робіць каб бесціць беларускае.Некта Гапава(прадстаўляла ЕГУ) недаўна на сімпозіўме па беларусістыце ў Гарвардзе не знайшла лепшай тэмы, як пахаяць выдаўцоў і аўтараў часопіса "Архэ".(?!)

[info]antanian

November 27 2005, 09:39:09 UTC 6 years ago

Некта Гапава(прадстаўляла ЕГУ) недаўна на сімпозіўме па беларусістыце ў Гарвардзе не знайшла лепшай тэмы, як пахаяць выдаўцоў і аўтараў часопіса "Архэ".(?!)

а гэтых за што?

[info]kaciarynka

6 years ago

[info]antanian

6 years ago

[info]axexa

November 27 2005, 11:46:52 UTC 6 years ago

тема беларусофобии егу для меня абсолютно новая, я удивлен. обращаться в университет и к организаторам я не буду, это задача (и тема) для журналиста.

[info]damavik

November 27 2005, 18:59:27 UTC 6 years ago

Паважаная, мы ж і так усе ведаем хто як і па чым. Любіць сваю Радзіму, гэта зусім не значыць што трэба быць патрыётам. А сп. Міхайлаў сапраўдны патрыёт, тым больш акадэмік.
Паважаная, мы ж і так добра ведаем, што насамрэч тысячы стогнаў па тым чаго няма ўяўляюць адзін і той жа стогн па грошах.
Паважаная, мы ж і так усе ведаеш. што варта б было нешта змяніць, але лёс склаўся так што хрусь і папалам. Зелянкоў, Міхайлаў, Стражаў... розніцы прынцыповай няма. Спадары акадэмікі жывуць у сваіх дарагіх кватэрых і мрояць пра крышталі гвалту! Хто мы ім? Мы ім маленькія і непатрэбныя. Бо яны апантныя прагай да ўлады.
Што мы можам зрабіць? Вы скончылі асперантуру! Вам гэта напэўна вядома. Я паслухаю Вас і напэўна зраблю, што вы параіце.

[info]kaciarynka

November 27 2005, 20:53:25 UTC 6 years ago

Мой родзіч распавядаў з размоў з дзяўчынай на ўступных іспытах ў аспірантуру ў гэтым годзе ў БДУ (філфак, спецыяльнасць "ангельская літаратура").Дзяўчына, скончыла БДУ у гэтым годзе, але на працу, пачуўшы, што дыплём не МДЛУ,яе не ўзялі - засталося ісці ў аспірантуру.:)
Гэта наконт аспірантуры.А астатняе - вельмі цьмянае, як на мой погляд!Слухайце сябе ў першаю чаргу!

[info]volha_by

December 2 2005, 11:32:57 UTC 6 years ago

http://www.nn.by/index.php?act=view&id=7 артыкул Таццяны Горн у сённяшняй НН.

[info]paul_broom

December 6 2005, 12:21:34 UTC 6 years ago

ой. людзи.
Узникла думка, што прыйдзе час и тое, што я вучыуся у ЭГЕ будзе ставицца мне у дакор.

[info]kaciarynka

December 7 2005, 06:05:44 UTC 6 years ago

Не думаю.Пакуль што вы адзін спрабуеце трымацца беларусам.Толькі хопіць лі сіл супраць плыні ісці?А эссэ на Сегун першае беларускамоўнае напісалі.Прарыў!

[info]paul_broom

December 7 2005, 11:09:42 UTC 6 years ago

ne. nu szto vy. takih jak ja tolki u naszym internace z' 5-ku, pryczym szcze bolsz anhazhavanyh, bolsz, kali tak mozhna skazac' "sviadomyh". i geta nie uliczvajuczy spaczuvajuczyh. da tago zh szto kazac' pra inszyja internaty? tam taksama dobra tak nabiarecca narmaliovyh bielarusau.

pra jakuju plyn vy kazhace? tut niama nijakaha suprac'stajannja, hanbavannia, ckavannia, navuczannie za movu. szto vy vyraszyli, szto tut tak suprac' naszaha tak paustali?

[info]kaciarynka

December 8 2005, 06:22:47 UTC 6 years ago

Але па сайту Сегун гэтага не бачна!Камунікацыя выключна на расейскай!Канспіруецесь?Ад КГБ?Ці ад ЕГУ?

[info]paul_broom

6 years ago

[info]kaciarynka

6 years ago

[info]paul_broom

6 years ago

[info]kaciarynka

6 years ago

[info]kaciarynka

6 years ago

[info]paul_broom

6 years ago

[info]daroha

6 years ago

[info]paul_broom

December 7 2005, 11:10:51 UTC 6 years ago

jakoe ese? ja nie pisau ese na Sehun. da taho zh bel.mounae.

[info]kaciarynka

December 8 2005, 06:19:30 UTC 6 years ago

Можа гэта і занадта высокая слова - эсэ, але я бачыла занатоўкі ў разделе:"Антропология по-беларуски: О великом чувстве... розныя пісанкі дзяўчынак, безумоўна, не з беларускім светапоглядам, калі чалавек пра сябе піша "рашэн гёрлз", за яго не трэба ўэо дадумываць.І там было ваша - веларускамоўнае, спасылку на ваш тэкст даць не магу, адразу не знайшла, але раней прачытала.Ці вы яго не пісалі, і гэта містыфікацыя?

[info]paul_broom

6 years ago

[info]kaciarynka

December 11 2005, 19:43:59 UTC 6 years ago

Зьміцер Саўка, Менск у "НН"

Не сядзіцца рэктару ў адной лодцы

На месцы прэс-службы ЭГУ варта было б, відаць, проста "не заўважыць" "цалкам неадпаведную рэчаіснасьці" нататку Тацяны Горн, бо праф.Міхайлаў у прыватных гутарках не хаваў сваіх поглядаў на беларускую мову.
Аднак на фоне дэманстратыўнага беларусаедзтва з боку ўладаў падобныя выказваньні аднаго ўраджэнца Пензенскай вобласьці выглядалі калі й не даравальнымі, то пэўна ня вартымі рэагаваньня.
Рэпрэсіі супраць ЭГУ пасадзілі прафэсара "ў адну лодку" са сьвядомымі беларусамі, таму, мяркую, ня толькі я дараваў адміністрацыі перасьледаванага ўнівэрсытэту колішняе ігнараваньне інтарэсаў беларускамоўных студэнтаў. Выбачыў і выразнае беларусафобства шэрагу яго выкладчыкаў. Пастанавіў для сябе не крытыкаваць ЭГУ, бо біць бітага неяк непрыстойна.
Але ж, як аказалася, сп.Міхайлаў падобных унутраных поклічаў да салідарызацыі не перажыў і працягвае ганьбіць маю мову, цяпер ужо публічна. Я схільны пакінуць за ім гэтае права. А за сабою - права голасна гаварыць пра тое, што рэктар ЭГУ - беларусаед.
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…